3 лютага 2023 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Васілія Віктаравіча Сарычава (1963), журналіста, краязнаўца
Васілій Віктаравіч Сарычаў нарадзіўся 3 лютага 1963 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Віктар Васільевіч Сарычаў, — лётчык грамадзянскай авіяцыі. Маці, Зінаіда Аляксандраўна, — выкладчык у будаўнічым тэхнікуме. Васілій у дзяцінстве захапляўся футболам, з дванаццаці гадоў вёў футбольны дзённік, займаўся статыстыкай, перапісваўся з калекцыянерамі.
Закончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1985). Служыў у Савецкай арміі (1985–1987), у час службы пісаў заметкі ў армейскую газету. Пасля дэмабілізацыі быў прыняты ў штат брэсцкай абласной газеты «Заря». У 1988 г. паступіў на завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Маскоўскеага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. Закончыў з чырвоным дыпломам і залатым медалём у 1994 г. У 1998 г. закончыў аспірантуру МДУ.